БЛАКУЙЦЕ СКРЫПТЫ САЧЭННЯ
Браўзер Tor ізалюе кожны наведвальны вамі сайт, таму скрыпты сачэння і іншая рэклама не могуць вас пераследваць. Усе кукі-файлы аўтаматычна выдаляюцца пасля спынення працы. Таксама як і гісторыя наведванняў.
АБАРАНІЦЕ СЯБЕ АД САЧЭННЯ
Браўзер Tor не дазваляе тым, хто сочыць за вашым злучэннем, даведацца, якія сайты вы наведваеце. Усе, хто сочыць за вашымі дзеяннямі ў Інтэрнэце, бачаць толькі тое, што вы карыстаецеся Tor.
УСТОЙЛІВАСЦЬ ДА АДБІТКУ
Браўзер Tor імкнецца да таго, каб усе карыстальнікі выглядалі аднолькава, што абцяжарвае адсочванне карыстальнікаў на аснове інфармацыі аб браўзеры і прыладзе.
ШМАТ-УЗРОЎНЕВАЕ ШЫФРАВАННЕ
Ваш трафік перанакіроўваецца і шыфруецца тройчы падчас праходжання праз сетку Tor. Сетка складаецца з многіх тысяч добраахвотных сервераў, вядомых як вузлы Tor.
ВОЛЬНЫ ПРАГЛЯД
З дапамогай Tor Браўзер вы можаце свабодна наведваць сайты, якія могуць быць заблакаваныя ў вашай хатняй сетцы.
ПРА НАС
Мы лічым, што кожны чалавек павінен мець магчымасць карыстацца Інтэрнэтам канфідэнцыяльна. Мы - Tor Project, амерыканская некамерцыйная арганізацыя 501(c)(3). Мы прасоўваем правы чалавека і абараняем вашу канфідэнцыяльнасць у Інтэрнэце з дапамогай бясплатнага праграмнага забеспячэння і адкрытых сетак. Пазнаёмцеся з нашай камандай.